Футбольная зборная Беларусі пачынае адбор ЧС-2022 дома з Эстоніяй

Футбольная зборная Беларусі пачынае адбор ЧС-2022 дома з Эстоніяй

Вызначаны каляндар кваліфікацыі сусветнага футбольнага першынства 2022 года. Напярэдадні стала вядома, што беларуская зборная трапіла ў групу "Е". Першы матч яна правядзе 27 сакавіка 2021-га дома з Эстоніяй. З эстонцамі беларусы гулялі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы ў 2019-м: выйгралі ў гасцях (2:1) і згулялі дома ўнічыю (0:0).

30 сакавіка 2021 года пройдзе матч Бельгія — Беларусь. Бельгійцы — ужо працяглы час першая зборная сусветнага рэйтынгу.

2 верасня беларусы гуляюць у гасцях з Чэхіяй, 5 верасня прымаюць Уэльс, 8 верасня — Бельгію. На 8 кастрычніка запланаваны паядынак Эстонія — Беларусь, 11-га згуляюць Беларусь і Чэхія, 13 лістапада адбудзецца матч зборных Уэльса і Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі