Вы тут

Футбалістка брэсцкага "Дынама" адвярнулася падчас выканання гімна

Вікторыя Сідарчук зладзіла акцыю салідарнасці з Раманам Пратасевічам / Instagram

Футбалістка брэсцкага "Дынама" Вікторыя Сідарчук на матчы з "Нёманам" адвярнулася падчас выканання гімна Беларусі. Мяркуючы па яе допісе ў Instagram, так дзяўчына выразіла салідарнасць з Раманам Пратасевічам

Журналіст і блогер Раман Пратасевіч быў затрыманы 23 траўня: яго знялі з рэйса кампаніі Ryanair, які прымусова пасадзілі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Ён былы галоўрэд тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, а таксама фігурант беларускага "тэрарыстычнага спісу". Пратасевіча падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў улетку-ўвосень 2020-га. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Дарэчы, такія ж дэманстрацыйныя акцыі, як Вікторыя Сідарчук, пастаянна ладзяць фанаты ФК "Крумкачы". За гэта клуб нават быў аштрафаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.