Вы тут

Федэрацыя футбола паказала новы Суперкубак Беларусі

Новы Суперкубак / Скрыншот з відэа АБФФ

Федэрацыя футбола ў відэароліку паказала новы Суперкубак Беларусі. 2 сакавіка за яго пазмагаюцца чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" і ўладальнік Кубка Беларусі БАТЭ. Матч пройдзе на стадыёне ФК "Мінск", пачатак а 19-й гадзіне. Для заўзятараў будзе даступная палова месцаў (1500), анансаваны масачны рэжым.

Тры апошнія Суперкубкі заваёўвала брэсцкае "Дынама", барысаўчане раней бралі яго сем разоў. А вось гарнякі маюць магчымасць упершыню заваяваць ганаровы трафей.

Ранейшы Суперкубак / abff.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.