Вы тут

Еўрабачанне-2022: дзе глядзець конкурс, які не паказваюць па ТБ

Гурт Kalush Orchestra з Украіны лічаць найбольш магчымымі пераможцамі "Еўрабачання-2022" / Reuters

Фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2022" пройдзе ўвечары 14 траўня ў Турыне (Італія). У Беларусі конкурс не паказваюць другі год запар пасля выключэння Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Але глядзець "Еўрабачанне" можна не толькі па тэлевізары. Анлайн-трансляцыя конкурсу даступная з любога пункта свету. Ніжэй — плэер, у якім будзе даступны жывы эфір фіналу. У яго межах выступяць прадстаўнікі 25 краін, у тым ліку Украіны — менавіта ўкраінскі гурт Kalush Orchestra называюць галоўным фаварытам "Еўрабачання-2022".

Трансляцыя другога паўфіналу "Еўрабачання" пачнецца 14 траўня ў 22:00 па мінскім часе.

Жывая трансляцыя фіналу "Еўрабачання-2022" пачнецца ў 22:00 па Мінску

Пераможцу "Еўрабачання" вызначаць па выніках галасавання тэлегледачоў і сябраў прафесійнага журы. Букмекеры называюць фаварытамі конкурсу 2022 года прадстаўнікоў Украіны, Швецыі і Вялікабрытаніі. Пераможца атрымае прыз у выглядзе крыштальнага мікрафона і магчымасць правесці наступнае "Еўрабачанне" ў сваёй краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.