Эдуард Бабарыка не прызнаў сваёй віны

Эдуард Бабарыка / БЕЛТА
Эдуард Бабарыка / БЕЛТА

Эдуард Бабарыка не прызнаў сваёй віны. Ён заявіў, што не разумее сутнасці выстаўленага яму абвіначавання: "Я не здзяйсняў ніводнага злачынства, у якіх мяне абвінавачваюць. Следствам не было здабыта ніводнага доказу маёй віны". Палітвязня, сына экс-банкіра, палітыка і палітвязня Віктара Бабарыкі, абвінавачваюць па некалькіх артыкулах

Сярод іншага віну яму ставяць "ухіленне ад выплаты падаходнага падатку" ў перыяд з 2012 па 2022 год. Але Эдуард Бабарыка знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020-га! Як піша @viasna96, у абвінавачванні гаворыцца, што ён "абавязаны быў дэклараваць даходы і валодаў рэальнай магчымасцю выканаць свае абавязацельствы, але не прадставіў у інспекцыю падатковую дэкларацыю". Што характэрна, у Эдуарда Бабарыкі ў зняволенні былі праблемы з ліставаннем, таму не зразумела, як ён мусіў прадаставіць у падатковую дэкларацыю аб падатках у СІЗА за два гады.

Паводле версіі абвінавачання, Эдуард Бабарыка аказваў садзейнічанне Сяргею Ціханоўскаму ў "арганізацыі масавых беспарадкаў". Бабарыка падкрэсліў, што асабіста не быў знаёмы з Ціханоўскім.

Бабарыку 33 гады. У 2020-м годзе ён увайшоў у перадвыбарчую каманду свайго бацькі, калі той заявіў пра вылучэнне кандыдатам на прэзідэнцкія выбары. Ім затрымалі, калі яны ехалі здаваць падпісныя лісты ў Цэнтрвыбаркам. Праваабаронцы прызналі Эдуарда палітвязнем.

Віктар Бабарыка быў асуджаны ў ліпені 2021-га на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. У красавіку палітвязня прывозілі са слядамі пабояў у мясцовую бальніцу. Інфармацыі пра тое, дзе ён знаходзіцца цяпер і ў якім стане, дагэтуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі