Вы тут

Дзмітрыя Баскава абсвісталі пасля фіналу чэмпіянату Беларусі (відэа)

Дзмітрый Баскаў / БЕЛТА

У Гомелі пасля фінальнага матча чэмпіянату Беларусі па хакеі быў абсвістаны кіраўнік Федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў. Калі ён выйшаў для ўручэння ўзнагародаў, заўзятары пачалі гучна свістаць.

Баскава падазраюць у датычнасці да гібелі Рамана Бандарэнкі на "Плошчы Пераменаў" у лістападзе 2020 года. Чалавек, падобны да старшыні ФХБ, быў апазнаны на здымках з "Плошчы Пераменаў". Пазней у інтэрнэце з'явіўся аўдыязапіс тэлефоннай размовы, у якой абмяркоўваліся дэталі канфлікту. Фанаскапічная экспертыза пацвердзіла, што галасы на запісе належаць Дзмітрыю Баскаву і кікбаксёру Дзмітрыю Шакуту.

Камісія Міжнароднай федэрацыі хакея яшчэ летась пачала расследаванне наконт Баскава. А Латвія ўнесла яго ў свой "чорны спіс". 

Дарэчы, гульня ў Гомелі скончылася з лікам 4:3 на карысць "Юнацтва". Мінскі клуб дзясяты раз стаў чэмпіёнам краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.