Вы тут

"Юнацтва" выйграла чэмпіянат Беларусі па хакеі

Чэмпіёны! / vk.com/hcyunostminsk

"Юнацтва" выйграла чэмпіянат Беларусі па хакеі (экстралігу). У фінальнай серыі мінчукі ўпэўнена перамаглі "Гомель" — 4:0. Рашаючы матч прайшоў у Гомелі ў сераду. "Юнацтва" выйграла ў другім авертайме — 4:3 (2:1, 0:0, 1:2, 0:0, 1:0). Рашаючую шайбу на 93-й хвіліне закінуў Сяргей Дрозд.

У папярэдніх матчах былі перамогі з лікам 3:0, 5:1, 5:0.

Для "Юнацтва" гэта дзясятае чэмпіёнства. Летась экстралігу выйграў гродзенскі "Нёман".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.