Дзеці пакутуюць усюды: за што могуць забраць дзіця з сям'і ў Беларусі і Польшчы

У Беларусі дзяржава можа дадаць дзецям бедаў

У Беларусі дзяржава можа дадаць дзецям бедаў / pexels.com

Беларускія чыноўнікі хочуць вызначыць "падрабязны механізм адабрання дзіцяці" ў сям'і. Гэта будзе адно з новаўвядзенняў у законапраекце "Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання шлюбных і сямейных адносін". Пакуль гэта абмяркоўвалася, прайшоў суд над бацькамі трохгадовага Сямёна Таратуты, якія забілі хлопчыка. А ў Польшчы забралі дваіх дзяцей у беларускі, якая не магла забяспечыць ім патрэбнага догляду праз алкагольную і наркатычную залежнасць. На шчасце, дзяцей ужо забрала іншая беларуска, якая імігравала з двума ўнукамі, Ганна Канавалава.

Еўрарадыё даведалася, у якіх выпадках дзяцей могуць забраць у бацькоў у Беларусі і ў Польшчы і чаму пры падобных правілах беларускія дзеці больш уразлівыя.

 

За што забіраюць дзяцей?

У Беларусі могуць забраць дзіця з сям'і, калі яно знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС). СНС азначае, што:

1. бацькі не задавальняюць асноўных жыццёвых патрэбаў дзяцей;
2. не забяспечваюць нагляду за паводзінамі дзіцяці і яго ладам жыцця, праз што дзіця здзяйсняе адміністрацыйныя правапарушэнні альбо злачынствы;
3. бацькі, іншыя асобы, якія ўдзельнічаюць у выхаванні і ўтрыманні дзяцей, вядуць амаральны лад жыцця, злоўжываюць сваімі правамі і (або) жорстка абыходзяцца з дзецьмі.

У Польшчы дзіця могуць забраць, калі ёсць:

1. пастаяннае перашкода, якое замінае ажыццяўленню бацькоўскіх правоў (турма, цяжкая хвароба і г. д.);
2. злоўжыванне бацькоўскімі правамі;
3. грубае грэбаванне абавязкамі ў дачыненні да дзіцяці;
4. захаванне прычын для перадачы дзіцяці на выхаванне ў прыёмную сям'ю.

 

Ці ёсць нешта агульнае?

Дети страдают везде: за что могут забрать ребёнка из семьи в Беларуси и в Польше
Правілы ў Беларусі і ў Польшчы шмат у чым падобныя / pexels.com

Тое, што ў Беларусі называюць незадавальненнем асноўных жыццёвых патрэбаў, у Польшчы вельмі падобнае на "грубае грэбаванне абавязкамі ў дачыненні да дзіцяці", як яго тлумачыць юрыстка Марлена Слупіньска-Стрысік. І Польшча, і Беларусь сышліся на тым, што дзіця трэба карміць, лячыць, вучыць, забяспечваць яму бяспечныя ўмовы для жыцця.

У Беларусі таксама прапісана, што бацькі павінныя зарэгістраваць дзіця па месцы жыхарства на працягу месяца з моманту пераезду на новае месца. Яшчэ парушэнне — дзеці сыходзяць з дому, бадзяюцца або спрабуюць здзейсніць суіцыд праз тое, што бацькі іх не кантралююць.

Дети страдают везде: за что могут забрать ребёнка из семьи в Беларуси и в Польше
Дзяржава не заўсёды прыходзіць на дапамогу дзецям / pexels.com

Дзеці пакутуюць і паміраюць ўсюды

Украінская амбасада ў Польшчы расказала BBC, што ў Польшчы ўсё строга з абаронай правоў дзяцей. Многія ўкраінскія сем'і сутыкнуліся з праблемамі. Дзіця могуць забраць, калі заўважаць апекуна п'яным. Аднак ёсць і іншыя прыклады. У Польшчы ў ліпені зноў разглядалася справа бацькоў, якія замарылі голадам маленькую Элізу з абмежаванымі магчымасцямі. Дзяўчынка наогул не пакідала кватэру і не атрымлівала лекаў.

Гэтая гісторыя падобная на тую, якая адбылася ў Беларусі з сям'ёй Таратута. Бацькі забілі трохгадовага сына Сямёна. Паводле версіі следства, з хлопчыка жорстка здзекаваліся. У судзе глядзелася відэа, дзе галоднае дзіця дражняць ежай. Анастасія Таратута асуджаная на 25 пазбаўлення волі, Аляксандр Таратута на смяротнае пакаранне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі