“Дзе вы былі паўгода?” Кныровіч абрынуўся на крытыкаў выбараў у КР

Кныровіч раззлаваўся

Кныровіч раззлаваўся

Блогер і палітык Аляксандр Кныровіч у эфіры Еўрарадыё адказаў усім, хто крытыкуе арганізацыю выбараў у Каардынацыйную раду. Кныровіч прызнаецца, што каментары “канапных” аналітыкаў, блогераў і “экспертаў” яго вельмі злуюць.

— Разумееце, яны проста сядзяць на канапе і кажуць: “У вас нічога не атрымаецца”. Тыя ж блогеры вясной 2020-га года казалі, што выбары ў Беларусі будуць нецікавымі і пройдуць спакойна для Лукашэнкі.

А некаторыя нават дасылаюць лісты ў КР, дзе пішуць, што выбары трэба рыхтаваць інакш. У такім выпадку у мяне да іх пытанне: “А дзе ж вы былі паўгода? Чаму не рыхтавалі гэтыя выбары? Чаму не бралі на сябе адказнасць?”

Паводле Кныровіча, крытыкуюць КР і за магчымую небяспеку для беларусаў у Беларусі.

— Гэтага я ўвогуле не разумею. Чаму ж вы тады заклікалі галасаваць людзей праз платформу “Голас” у 2021 годзе? Тады было неяк па-іншаму? Асабіста я не ведаю прыкладаў зліваў якіх-небудзь дадзеных з “Голаса”, — падкрэсліў Аляксандр.

Нагадаем, выбары ў Каардынацыйную раду мусяць прайсці з 25 па 28 траўня на анлайн-платформе, тэставанне якой яшчэ не завершанае. Прымаць удзел у выбарах змогуць грамадзяне Беларусі, старэйшыя за 18 гадоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі