Вы тут

Дарʼя Данілава, якую затрымлівалі па "справе TUT.BY", з'ехала за мяжу

Дар'я Данілава (другая злева) у Батумі / facebook.com/darya.danilava

Дарʼя Данілава, якую затрымлівалі па "справе TUT.BY", з'ехала за мяжу. Яна правяла за кратамі 11 месяцаў, а цяпер жыве ў Грузіі. Пра свой ад'езд з Беларусі Данілава паведаміла ў Facebook.

"Я прыляцела ў Батумі, і нарэшце праз год абняла каханага мужа і брата..., — піша яна. — Планую тут правесці лета. Пакуль узяла адпачынак, і месяц-два буду адпачываць і аднаўляцца... Планую злятаць у "тур" па сябрах, якія цяпер раскіданыя па ўсім свеце, і з усімі паабдымацца... Вяртаюся паступова да нармальнага жыцця пасля самага трэшовага года ў сваёй гісторыі".

Менеджарка праекта TAM.ВY, дырэктарка RocketData, палітзняволеная Дар'я Данілава была асуджана і выйшла на волю 25 красавіка. Яе затрымалі па "справе TUT.by" вясной 2021-га, але ў выніку асудзілі па артыкуле "арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак..." (абвінавачванне ў "дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў" знялі). Прысуд — год і чатыры месяцы калоніі. Але з улікам тэрміну, праведзенага ў СІЗА КДБ і СІЗА № 1 у Мінску, Данілаву вызвалілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.