Вы тут

Агучаны першы прысуд затрыманай па гучнай "справе TUT.BY"

Дар'я Данілава на волі / facebook.com/tihomirova

У панядзелак стала вядома, што менеджарка праекта TAM.ВY, дырэктарка RocketData Дар'я Данілава, выйшла з СІЗА. Яна праходзіць па гучнай "справе TUT.BY", была за кратамі больш за 11 месяцаў. У траўні 2021-га Данілава была прызнана палітзняволенай.

Дар'я Данілава — першая асуджаная па "справе TUT.BY". Яна атрымала год і чатыры месяцы калоніі. Але з улікам тэрміну, праведзенага ў следчым ізалятары, яе вызвалілі. Асуджана Данілава была па артыкуле "арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак..." (ч. 1 арт. 342).

Працэс праходзіў з 22 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Прысуд агучылі ў панядзелак.

Агулам па "справе TUT.by" вясной 2021-га былі затрыманыя 15 чалавек. Некаторым з ім сёлета змянілі меру стрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.