Да канца года ў Беларусі збіраюцца адрамантаваць усе дарогі

Чыноўнікі глядзяць, як рамантуюцца дарогі / gp.by
Чыноўнікі глядзяць, як рамантуюцца дарогі / gp.by

Да канца года ў Беларусі збіраюцца адрамантаваць усе дарогі. Такую задачу на нарадзе з урадам паставіў "профільнаму віцэ-прэм'еру" Аляксандр Лукашэнка. Ён назваў праблему "пытаннем пытанняў".

"Быў час, калі Беларусь дасягнула высокага ўзроўню па стане дарожнага пакрыцця і стала прыкладам для многіх на постсавецкай прасторы, — гаварыў Лукашэнка. — Але варта было толькі крыху аслабіць кантроль, як сітуацыя стала пагаршацца".

З аднаго боку Аляксандр Лукашэнка папракаў чыноўнікаў, што людзі ўсё больш скардзяцца на стан дарог, а з іншага — скардзіўся на тых жа беларусаў. "Нашых грамадзян вельмі турбуе якасць дарог. Што тут казаць, усе на аўтамабілях, у некаторых па два-тры на сям'ю", — заявіў ён. І дадаў, што яны на рамонт дарог грошай даваць не хочуць. Але не стаў удакладняць, у чым прычына.

Праблема стану дарог актуальная для ўсёй краіны. У Гомельскай вобласці 45% дарог маюць "дэфекты пакрыцця". Грошай на іх рамонт не хапае, а атрымаць іх з Захаду з-за санкцый ужо немагчыма. У рэгіёнах нават пачалі праводзіць семінары па "ямачным рамонце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі