Да +6 будзе ў Беларусі 16 студзеня

Да +6 будзе ў Беларусі 16 студзеня

У чацвер, 16 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, пераважна — дождж. Уначы і зранку на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, па поўначы парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы будзе -2...+3, удзень прагназуецца 1-6 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі