Вы тут

Ціханоўская пачынае працэс прызнання ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі

Байцы ГУБАЗіК разам са сваім кіраўніком Мікалаем Карпяковым (у цэнтры) / Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская запускае працэс прызнання АМАП і ГУБАЗіК тэраррыстычнымі арганізацыямі. Гэтае пытанне абмяркоўвалася падчас яе сустрэчы міністрам замежных спраў Нідэрландаў Стэфанам Блокам.

"Калі ГУБАЗіК і АМАП ператварыліся ў злачынныя банды, мы пачынаем працэдуру прызнання гэтых арганізацый экстрэмісцкімі або тэрарыстычнымі. Усе супрацоўнікі, якія не звольняцца да заканчэння расследавання, будуць прызнаныя саўдзельнікамі і атрымаюць санкцыі і арышт маёмасці. На амністыю змогуць разлічваць толькі тыя сілавікі, якія пяройдуць на бок народа",перадае прэс-служба словы Ціханоўскай. 

Акрамя таго падчас сустрэчы з нідэрландскмі міністрам Ціханоўская абмяркоўвала міжнародныя расследаванні супраць злачынстваў рэжыму ў Беларусі. Стэфан Блок выказаў гатоўнасць дапамагчы ў гэтым.

Байцы Галоўнага ўпраўлення па абарацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС праславіліся тым, што на чале са сваім начальнікам Мікалаем Карпянковым ладзілі сапраўднае паляванне на мірных дэманстрантаў. Карпянкоў асабіста выбіў шкляныя дзверы ў кавярні ў цэнтры Мінска, куды забеглі дэманстранты. Гэта была адзіная вітрына, разбітая за час беларускіх пратэстаў. 

Дзеянні Карпянкова не засталіся незаўважанымі: два дні таму ён быў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.