МУС Беларусі ў траўні плануе правесці "маштабныя" вучэнні

На вучэннях у ГЦ Palazzo

На вучэннях у ГЦ Palazzo / @pressmvd

У траўні ў Беларусі пройдуць маштабныя вучэнні з прыцягненнем усіх тэрытарыяльных органаў унутраных спраў краіны. Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Іван Кубракоў пасля завяршэння контртэрарыстычных вучэнняў у гандлёвым цэнтры Palazzo ў Мінску. Гэтыя вучэнні прайшлі мінулай ноччу.

Кубракоў заявіў, што ў Беларусі "старанна прааналізавалі трагедыю ў Падмаскоўі, улічылі магчымыя нюансы і выпрацавалі дадатковыя меры бяспекі ў месцах масавага знаходжання грамадзян, у тым ліку гандлёвых цэнтрах". Пасля разбору вынікаў вучэнняў у Palazzo і арганізуюць наступныя — больш маштабныя, каб "паказаць, як дзейнічаць у тых ці іншых сітуацыях", заявіў міністр.

Ён таксама распавёў, як прайшлі вучэнні ў Palazzo. У іх былі задзейнічаныя "прадстаўнікі розных службаў і падраздзяленняў органаў унутраных спраў, вайскоўцы ўнутраных войскаў". Паводле сцэнару сілавікі павінны былі рэагаваць на паведамленне аб безгаспадарнай сумцы з прадметам, падобным да выбуховага прыстасавання. Адпрацоўваліся таксама дзеянні асабовага складу ў сітуацыі з'яўлення ў ГЦ людзей са зброяй. "Супрацоўнікі блакавалі небяспечную зону, арганізавалі аператыўную эвакуацыю грамадзян, абясшкодзілі і затрымалі злачынцаў", — распавёў Кубракоў. З ягоных слоў, былі адпрацаваныя "пытанні тактыкі і тэхнікі вызвалення людзей, гарантавання іх бяспекі, а таксама зладжанасць усіх падраздзяленняў, якія ўдзельнічаюць у выратаванні".

МВД Беларуси в мае планирует провести "масштабные" учения
Адзін з эпізодаў вучэнняў у ГЦ Palazzo / тут і далей фота @pressmvd
МВД Беларуси в мае планирует провести "масштабные" учения
МВД Беларуси в мае планирует провести "масштабные" учения
МВД Беларуси в мае планирует провести "масштабные" учения

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі