Чыноўнік патлумачыў, чаму ў кавіднай лякарні ложкі для хворых стаяць у сталоўцы

Чыноўнік патлумачыў, чаму ў кавіднай лякарні ложкі для хворых стаяць у сталоўцы

Памочнік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Яўген Віктаровіч патлумачыў, чаму ў кавіднай лякарні ў Брэсце ложкі для хворых стаяць у... сталоўцы (фота з'явілася ў Facebook). Паводле яго слоў, "каб павялічыць рэзервовы ложкавы фонд, выкарыстоўваюцца ўсе наяўныя вольныя памяшканні". Тым больш, "цяпер хворыя сілкуюцца ў палатах".

"Гэта лепш, чым ляжаць на калідорах", — мяркуе Віктаровіч. Ён паведаміў, што на раніцу 21 кастрычніка ў гарадской бальніцы было 140 свабодных ложкаў. Заўвагу пра тое, што дальні ложак на фота відавочна абжыты, чыноўнік каментаваць не стаў.

Чыноўнік патлумачыў, чаму ў кавіднай лякарні ложкі для хворых стаяць у сталоўцы
facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі