Беларуская фрыстайлістка, чэмпіёнка свету Аляксандра Раманоўская шукае працу ў IT-сферы. Яна скончыла курсы тэсціроўшчыкаў і напісала адпаведную абвестку ў LiknedIn.
Як піша Раманоўская, яна гатовая пагадзіцца не толькі на працу, але і на стажыроўку. Галоўнае – атрымаць досвед.
Раманоўскую звольнілі з нацыянальнай зборнай яшчэ ўвосень 2020-га праз яе палітычную пазіцыю, а афіцыйна — за "прагулы".