IT-сектар у Беларусі па-ранейшаму страчвае ў аб'ёмах

Аб'ём паслуг у сектары інфармацыйных паслуг і сувязі скараціўся за год на 5,4%, ілюстрацыйнае фота

Аб'ём паслуг у сектары інфармацыйных паслуг і сувязі скараціўся за год на 5,4%, ілюстрацыйнае фота

ВУП Беларусі ў студзені-лютым 2024 вырас у параўнанні з першымі месяцамі 2023 года на 4%. Але гэты рост, адзначаюць у Еўразійскім банку развіцця, абумоўлены "нізкай базай адпаведнага перыяду папярэдняга года" — ВУП тады скарачаўся. У параўнанні з пачаткам 2022 падзенне склала 3,5%.

Акрамя таго, на рост эканомікі ў пачатку гэтага года ўплывае большая колькасць рабочых дзён. 2024-ы — высакосны год, таму ў лютым атрымалася больш рабочых дзён.

Ключавым драйверам росту беларускай эканомікі, адзначаюць у ЕАБР, зрабілася прамысловасць. Менавіта яна забяспечыла каля паловы ўсяго прыросту ВУП. Рост у студзені-лютым склаў 7,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Аб'ём унутранага гандлю вырас на 12,2% г/г. Станоўчы ўнёсак таксама зрабілі сельская гаспадарка і транспартныя паслугі.

Рост мог бы быць больш, калі б не сектар інфармацыйных паслуг і сувязі. Аб'ём аказання паслуг у гэтым сектары скараціўся за год на 5,4%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі