Вы тут

"Цэны выраслі вельмі моцна": Нацбанк пагаварыў з беларусамі

Будынак Нацбанка / nbrb.by

Нацбанк зрабіў апытанку па інфляцыйных чаканнях насельніцтва за сакавік. І паглядзеў, што змянілася ў параўнанні з лістападам 2020-га года. Атрымалася даволі цікава.

Тых, хто лічыць што за апошнія 12 месяцаў цэны "выраслі вельмі моцна", стала значна больш: 41,4% у параўнанні з 35,8% у лістападзе. Большасць беларусаў мяркуюць, што рост коштаў на працягу года будзе адбывацца ў такім жа тэмпе або стане нават больш інтэнсіўным. 75,6% беларусаў мяркуюць, што рост коштаў на працягу года будзе адбывацца ў такім жа тэмпе або стане нават больш інтэнсіўным. У лістападзе людзей з такімі думкамі было больш — 81,2%. 

Інфармацыя аб інфляцыйных чаканнях насельніцтва / Нацбанк

40,7% беларусаў прызналіся, што за апошнія тры месяцы ў іх не было буйных выдаткаў. Пакупкай/рамонтам жылля, дома, лецішча займаліся ўсяго 16,1% апытаных рэспандэнтаў. 12,7% куплялі/рамантавалі аўтамабіль. 11,4% беларусаў трацілі грошы на падарожжы. 9,4% маглі дазволіць сабе набыць смартфон або наўтбук.

Большасць беларусаў і ў лістападзе і ў сакавіку лічылі, што цяпер кепскі час для буйных пакупак і буйных пакупак у крэдыт.

Інфармацыя аб інфляцыйных чаканнях насельніцтва / Нацбанк

Па-ранейшаму большасць беларусаў захоўвае свае зберажэнні дома — 31,6% ад усіх апытаных (у лістападзе было 34,8%). У сакавіку стала больш людзей, якія вырашылі пакласці грошы на банкаўскія дэпазіты: у лістападзе 2020-га за ўклады выступалі 8,9% апытаных, у сакавіку 2021-га — 11,8%. А вось тых, хто ўкладвае грошы ў нерухомасць, стала менш: у лістападзе было 34,8%, у сакавіку — 31,6%.

Колькасць тых, хто аддае перавагу захоўванню зберажэнняў у замежнай валюце практычна не змянілася: у лістападзе іх было 84,8%, у сакавіку — 84,6%.

 

Інфармацыя аб інфляцыйных чаканнях насельніцтва / Нацбанк

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.