Самы вялікі верталёт МНС Беларусі вымушана скінуў груз у Мінску

Самы вялікі верталёт МНС Беларусі вымушана скінуў груз у Мінску

17 траўня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ледзь не страціла верталёт Мі-26Т.

Па яго словах, верталёт пераносіў часткі ўтылізаваных старых самалётаў Ту-154 на 407-ы авіярамонтны завод, які нядаўна пераехаў на тэрыторыю Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Пры пераносе стабілізатара (хваставога апярэння) пачаўся моцны вецер. Ён стаў разгойдваць стабілізатар, так што той пагражаў сутыкненнем з верталётам. Экіпаж адчапіў груз, які зваліўся на зямлю. 

Гэтую інфармацыю пацвердзіў у сацсетках і афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі: "Пры вытворчасці работ па пераносе частак фюзеляжа самалёта Ту-154 з тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск з-за моцнага разгойдвання грузу экіпаж верталёта Мі-26 ацаніў абстаноўку і ажыццявіў яго скідванне па-за населеным пунктам. Экіпаж дзейнічаў у строгай адпаведнасці з кіраўніцтвам па лётнай эксплуатацыі і інструкцыямі. Пацярпелых і разбурэнняў няма. Часткі фюзеляжаў самалётаў выкарыстоўваюцца ў якасці трэнажораў для падрыхтоўкі розных спецыялістаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі