Бі-Бі-Сі: бусік з амуніцыяй, знойдзены сілавікамі ў Мінску, належыць кіношнікам

Бі-Бі-Сі: бусік з амуніцыяй, знойдзены сілавікамі ў Мінску, належыць кіношнікам

На тэлеканале АНТ паказалі сюжэт, як беларускія сілавікі затрымалі мікрааўтобус з "амуніцыяй, намётамі ды іншымі прадметамі для арганізацыі вулічных беспарадкаў". Гэта Ford Transit з нумарамі Маскоўскай вобласці. Паведамлялася, што ён стаіць на задах ГЦ "Рыга", дзе 10 жніўня пратэстоўцы ставілі барыкаду супраць амапаўцаў. 

Вядучыя твітар-акаўнта "Чай з варэннем" праверылі дзяржнумар "бусіка" па сайце PlatesMania.com. Выявілася, што ўпершыню гэты Ford у Мінску сфатаграфавалі яшчэ 25 кастрычніка 2015 года.

Бі-Бі-Сі знайшла ўладальніка аўтамабіля. Гэта маскоўскі кінапрадзюсер Вальдэмар Грубаў. Па яго словах, "бусік" стаіць на гэтым месцы ўжо паўгода. "Мы там здымалі серыял для канала ТВЦ. Там намёты, чайнікі ды іншыя рэчы, неабходныя для здымачнай групы", — паведаміў Грубаў. 

Прадзюсар патлумачыў, што не змог забраць мікрааўтобус з пляцоўкі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі