Беларускую спявачку паспрабавалі выкрасці ў Маскве

Бьянка

Бьянка / wikimedia

Беларускую спявачку Б'яньку (сапраўднае імя — Таццяна Ліпніцкая) паспрабавалі выкрасці ў Маскве. Як заявіла артыстка, мужчына "з тварам Чыкацілы" пагражаў ёй палкай і спрабаваў сілай заштурхнуць яе ў машыну.

Спявачка распавяла выданню Shot, што ўсё адбылося ўвечары 2 лютага, калі яна ехала на манікюр. Яе паспрабавалі выкрасці прама каля салона прыгажосці, але артыстка закрычала так, што "ў Мінску было чуваць", пасля чаго мужчына ўцёк.

Цяпер адвакат спявачкі вырашае, ці будуць яны падаваць заяву ў паліцыю.

Б'янка нарадзілася ў 1985 у Мінску, яна набыла папулярнасць у пачатку нулявых дзякуючы супрацоўніцтву з рэперам Сярогай і песням "Былі танцы" і "Нешчаслівае каханне". Цяпер яна выступае на малавядомых расійскіх перадачах і гастралюе па расійскай жа глыбінцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі