Вы тут

Беларускі гандбаліст: магу прыехаць у зборную, а мяне пасадзяць на 15 сутак

Арцём Каралёк / instagram.com/karalek_artsem/

Беларускі гандбаліст Арцём Каралёк гуляе ў Польшчы, але сочыць за падзеямі на радзіме. У інтэрв'ю "Прессболу" ён кажа, што будзе прыязджаць у нацыянальную зборную, нягледзячы на сітуацыю ў краіне. "Цяпер спорт і палітыка моцна звязаны, — кажа Каралёк. — Бачу, што адбываецца са спартсменамі, якія неяк выказаліся. Я не баюся гэтага"

Гандбаліст прызнаецца, што выдатна разумее спартсменаў, якія не выказваюцца — "ім ёсць што губляць". Сам ён і выказваецца, і выкладвае свае здымкі з нацыянальнай сімволікай у Instagram.

"Вядома, гэта будзе максімальна па-дурному, калі я прыеду ў зборную і не вярнуся..., бо мяне пасадзяць на пятнаццаць сутак, — гаворыць Арцём Каралёк. — Але калі здарыцца так, я не здзіўлюся".

Гандбалісту 24 гады. За мяжу ён паехаў гуляць у 2016-м з мінскага СКА: спачатку была Францыя, цяпер — Польшча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.