Беларусам дасылаюць позвы ў РУУС за БЧБ-сцягі ў вокнах кватэр
Такую повестку получил минчанин / Еврорадио
Беларусы сталі атрымліваць позвы ў РУУС за БЧБ-сцягі ў вокнах іх кватэр. Міліцыя лічыць гэта "пікетам" і хоча пакараць гаспадароў кватэр па артыкуле 23.34.
Вядома, што такія позвы атрымалі жыхары некалькіх раёнаў Мінска. Па некаторых справах ўжо прайшлі суды. Так, напрыклад, 26 лістапада судзілі менчука, у якога БЧБ-сцяг вісеў унутры балкона, за шклом. Суд палічыў гэта адзіночным пікетам без дазволу Мінрайвыканкама і пакараў гаспадара кватэры штрафам у 20 базавых велічынь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.