Беларусь просіць у Расіі адтэрміноўку пачатку выплат па крэдыту на БелАЭС

Reuters
Reuters

Мінск просіць у Масквы адтэрміноўку пачатку выплат па 10-мільярдным крэдыце на будаўніцтва Беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў 9 лютага, каментуючы вынікі перамоваў Пуціна і Лукашэнкі ў Сочы, першы віцэ-прэм'ер Беларусі Дзмітрый Круты, перадае БЕЛТА.

У абгрунтаванне сваёй просьбы аб адтэрміноўцы Беларусь прыводзіць факт змяшчэння тэрмінаў запуску атамнай электрастанцыі. Па словах Крутога, "тут відавочнае рашэнне". Але гэта яшчэ не ўсё. Беларусь просіць і "рассунуць тэрмін гэтага крэдыту і некалькі знізіць працэнтную стаўку, прывёўшы яе ў адпаведнасць прыкладна з тымі кантрактамі, якія існуюць у "Расатама" ў іншых краінах".

Калі па першай частцы запыту бакі ўжо дамовіліся пачаць перамовы, то па другой частцы "пакуль аб канчатковых дамоўленасцях казаць рана, яшчэ павінны сур'ёзна папрацаваць эксперты", сказаў Круты.

Па пагадненнях ад 2011 года ўвод у эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС быў запланаваны на 2017 год, а другога — на 2018-ы. Аднак да гэтага часу нават дата пуску першага энергаблока не называецца. Крэдыт Беларусі на АЭС Расія выдала ў памеры да 10 мільярдаў даляраў з выкарыстаннем на працягу 10 гадоў і пагашэннем на працягу 15 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі