БАТЭ мінімальна выйграў у магілёўскага "Дняпра" — 1:0

БАТЭ мінімальна выйграў у магілёўскага "Дняпра" — 1:0

30 кастрычніка ў Мазыры і Магілёве адбыліся адкладзеныя з лета матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Яны былі перанесеныя, бо мінскае "Дынама" і барысаўскае БАТЭ ўдзельнічалі ў еўракубках. 

Мазырская "Славія" згуляла з мінскім "Дынама" ўнічыю — 1:1. А вось БАТЭ ў гасцях у магілёўскага "Дняпра" атрымаў перамогу, хаця з цяжкасцю — 1:0. Адзіны мяч на 44-й хвіліне гульні забіў Ігар Стасевіч.

Цяпер БАТЭ адстае ад брэсцкага "Дынама" на шэсць ачкоў. Нагадаем, што брэсцкаму клубу дастаткова ў чатырох астатніх матчах набраць сем ачкоў, каб датэрмінова стаць чэмпіёнам краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі