Вы тут

Багінская: мару пра дэмакратычную дзяржаву на падмурку нацыянальных каштоўнасцяў

Ніна Багінская / Еўрарадыё

31 снежня ў эфіры Еўрарадыё — сімвал беларускіх пратэстаў Ніна Багінская

30 снежня непахіснай Ніне Багінскай споўнілася 74 гады. Шмат гадоў спадарыня Ніна выходзіла на вуліцы Мінска з нязменным бел-чырвона-белым сцягам у руках. Не здрадзіла яна сабе і сёлета — ні адзін марш, ні адна акцыя пратэсту не абышлася без удзелу Ніны Багінскай. Яна і яе бел-чырвона-белы сцяг сталі сімваламі пратэстаў 2020 года.

Пра тое, як зрабіць Беларусь сапраўды беларускай, чаму без ведання беларускай мовы, гісторыі свайго народа, яго культуры і традыцый нам ніколі не пабудаваць сапраўды незалежную дэмакратычную Беларусь, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Нінай Багінскай

Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" можна тут

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.