Вы тут

Аштрафаваны ксёндз Лашук: "Я і не ведаў, што са "зброяй" хадзіў"

Ігар Лашук / catholic.by

Ксёндз Ігар Лашук са Стоўбцаў аштрафаваны за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Суд пастанавіў канфіскаваць у яго тэлефон.

"Адбыўся суд, прысудзілі 960 рублёў і забралі тэлефон як "зброю злачынства" [насамрэч — "прыладу злачынства"], — піша ксёндз у Facebook. — Я і не ведаў, што са "зброяй" хадзіў. Канешне, шкада некаторай інфармацыі: кантакты, фота, больш нічога. Я кожную імшу малюся, за ўсіх, што горш пацярпелі".

Пра тое, што на ксяндза Ігара Лашука быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, стала вядома 20 красавіка. Справу разглядалі ў чацвер ў судзе Стаўбцоўскага раёна.

Ксяндзоў судзяць і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.