Пад суд за распаўсюд "экстрэмісцкага кантэнту" трапіў яшчэ адзін ксёндз — Ігар Лашук са Стоўбцаў. Пра гэта ён сам паведаміў у Фэйсбуку.
"Экстрэмальныя каналы Белсат і Радыё Свабода (дарэчы, яго слухаю з 1988 года, яшчэ за саветаў). Карацей, я — экстрэмалістычны ксёндз. Карацей, ЭКСТРЭМАЛ", — напісаў Ігар Лашук.
За апошні месяц па падобных справах судзілі яшчэ некалькі каталіцкіх святароў у Віцебскай і Магілёўскай абласцях.