Арына Сабаленка ўпершыню выйшла ў чвэрцьфінал Australian Open

Арына Сабаленка / twitter.com/WTA_insider

Беларуска Арына Сабаленка (5-ы нумар WTA) упершыню ў сваёй кар'еры выйшла ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнисе.

У 1/8 фіналу наша суайчынніца выйграла ў алімпійскай чэмпіёнкі швейцарскай тэнісісткі Белінды Бенчыч (10) — 7:5, 6:2.

Сабаленка падчас сустрэчы чатыры разы падавала на вылет і зрабіла чатыры падвойныя памылкі на сваіх падачах. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 27 хвілін.

За выхад у паўфінал беларуска пазмагаецца з харваткай Доннай Векіч (64).

Напярэдадні ў чвэрцьфінал турніру выйшла яшчэ адна беларуска — Вікторыя Азаранка (24), якая двойчы станавілася пераможцай Australian Open. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.