Антырэкорд: Беларусь — сусветны лідар па смяротнасці ад алкаголю

Антырэкорд: Беларусь — сусветны лідар па смяротнасці ад алкаголю

Беларусь — сусветны лідар па смяротнасці ад алкаголю. На другім і трэцім месцах Манголія і Расія. Пра гэта сведчыць рэйтынг, складзены арганізацыяй World Life Expectancy.

Смяротнасць ад алкаголю вымяраецца ў адносных паказчыках: колькасць памерлых на 100 тысяч жыхароў краіны за год. У Беларусі гэтыя паказчыкі роўныя 33,25 памерлых для мужчын і 8,83 — для жанчын. У абодвух выпадках гэта сусветныя антырэкорды. Агульная статыстыка нашай краіны — 19,82 памерлых ад алкаголю на 100 тысяч чалавек.

Антырэкорд: Беларусь — сусветны лідар па смяротнасці ад алкаголю
worldlifeexpectancy.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі