Алексіевіч: Пуцін абмые Лукашэнку кроўю, як той абмыў сваіх сілавікоў

Алексіевіч: Пуцін абмые Лукашэнку кроўю, як той абмыў сваіх сілавікоў

Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч прызнаецца, што да апошняга моманту не верыла, што Уладзімір Пуцін можа напасці на Украіну. 

На яе думку, Пуцін адарваўся ад рэальнасці і адчувае сябе месіяй. Сітуацыю ў Расіі пісьменніца параўноўвае з Германіяй 1930-х гадоў.

"Тое, што мы сёння назіраем, - гэта 1930-я гады, калі да ўлады ў Германіі прыйшоў чалавек і сказаў: "Я падыму вас з каленяў, мы будзем вялікай дзяржавай". Пачынаў ён сапраўды гэтак жа: вяртаў "свае" зямлі — Судэты, тэрыторыю Польшчы. А потым пайшоў заваёўваць ўвесь свет. Па-мойму, так пачынаецца фашызм", — перадае DW словы Алексіевіч.

Яна ўпэўненая, што расійскія войскі плануюць акупаваць частку ўкраінскіх тэрыторый, пасля чаго пачнецца доўгая партызанская вайна. 

Дзеянні Лукашэнкі, які падтрымаў расійскую агрэсію супраць Украіны, пісьменніца тлумачыць так: "Не думаю, што ён хоча ўдзельнічаць у вайне з украінцамі. Але ён будзе пастаўлены перад фактам. Яго абмыюць крывёю, як ён сам абмыў сваіх сілавікоў. Гэты прынцып ўсюды дзейнічае аднолькава". 

Напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі Алексіевіч назвала ўдарам у спіну. На яе думку, гэтая адкрытая рана можа надоўга застацца ў гісторыі адносінаў двух народаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі