Акупацыя: пра пагрозы Казахстану, “тэзісы Шрайбмана” і вайну з НПЗ — эфір

Роза Турарбекава 

Роза Турарбекава 

Дэпутат-генерал з расійскай Дзярждумы Андрэй Гурулёў нечакана заявіў, што наступным кандыдатам на “вяртанне гістраычнай справядлівасці па-руску” стане Казахстан. Менавіта там расійскія акупанты будуць ладзіць чаргвую “СВА” пасля Украіны. Які напой выклікаў прыступ шчырасці ў генерала, дакладна невядома, але праз пэўны час ён кінуўся абвяргаць сябе, сцвярджаючы, што апублікаваная раней інфармацыя — фальшыўка. Відаць, зробленая ў Польшчы. Тым не менш, заявы гэтыя пасля неаднаразова агучаных пагроз у бок краін Балтыі і Польшчы з боку як Расіі, так і яго хаўрусніка з Мінска напружанасць у рэгіёне меншай дакладна не зрабілі.

Наколькі вялікая імавернасць нападу расійскіх акупацыйных войскаў на Казахстан і ці ёсць у гэтай краіны магчымасці абараніць сябе? Якія мэты пераследуюцца такімі пагрозамі ў бок то краін Балтыі, то Польшчы, то Казахстана і як можна змяніць стаўленне Захаду да Беларусі? Якія планы ў Офіса адносна Каардынацыйнай рады і ці ёсць будучыня ў гэтай структуры? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі