Вы тут

Аб'ёмы затрыманай у Літве цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі скараціліся ўдвая

Літоўскія мытнікі шукаюць кантрабанду / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Аб'ёмы затрыманай цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі ў Літву скараціліся больш чым удвая. Літоўская мытня лічыць, што прычына ў санкцыях, якія ЕС і ЗША ўвялі супраць нашай краіны, піша тг-канал @Belarus_Files.

За першае паўгоддзе 2022-га кантрабандныя грузы з цыгарэтамі затрымлівалі 634 разы. Літоўская мытня канфіскавала 3,77 мільёна пачкаў коштам 13,1 млн еўра. Калі параўноўваць з мінулым годам, то за гэты перыяд летась цыгарэтную кантрабанду затрымлівалі 1029 разоў. Канфіскавалі 8,96 млн пачкаў на 32,1 мільёна еўра.

Мяркуецца, што аб'ёмы кантрабанды знізіліся таму, што "значна скараціўся ўвесь транспартны паток, асабліва грузавога транспарту". Адбылося гэта ў выніку ўведзеных санкцый. Таксама былі змены складу тавараў, якія транспартуюцца. Некаторыя традыцыйна служылі прыкрыццём для кантрабанды. У чэрвені нелегальны груз літоўцы адкапалі ў вагонах з друзам.

Кантрабандныя цыгарэты працягваюць затрымліваць. Нядаўна літоўскія мытнікі знайшлі іх на 1,86 млн еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.