Вы тут

У Літве затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на 1,8 млн еўра

Затрыманы груз / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

У Літве затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты на 1,86 млн еўра. Як паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы, яны былі схаваныя ў грузавіку, які вёз угнаенні з Казахстана ў Германію праз Беларусь. Кантрабанду ўдалося знайсці з дапамогай сканавання. У грузавіку "адкапалі" каля 1000 скрынак з цыгарэтамі. Кіроўцу арыштавалі на два месяцы. Ён — грамадзянін Беларусі.

Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца нават падчас дзеяння заходніх санкцый. У чэрвені нелегальны груз літоўцы адкапалі ў вагонах з друзам. Фота з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі трапіла на сусветны конкурс.

Гэты і наступныя здымкі — facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.