No exit: як знайсці выйсце з сітуацыі, калі падаецца, што выйсця няма — эфір

Юля Шаўчук

Юля Шаўчук / Еўрарадыё

Беларускі свабодны тэатр зладзіў прэм’ерны паказ новага спектакля пад змрочнай назвай “NO EXIT”. Рэжысёрка спектакля, даўно вядомая і любімая прыхільнікам творчасці БСТ — Юлія Шаўчук. Два дні прэм’ернага паказу — і два дні поўная зала Музея вольнай Беларусі. Дый тэма блізкая беларусам, хоць і апавядае пра вайну ва Украіне. Дакладней, украінскіх падлеткаў, якія вымушаныя былі збягаць ад вайны ў Еўропу…

Чаму была абраная менавіта гэтая п’еса і гэтая “ўкраінская тэма” для пастаноўкі новага спектакля? Што сёння цікавіць беларускага гледача ў эміграцыі і ці можа беларускі тэатр быць цікавым і зразумелым замежнаму гледачу? Ці магчыма тэатру выжыць у эміграцыі і што для гэтага патрэбна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэжысёрка і акторка Беларускага свабоднага тэатра Юлія Шаўчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі