З'явіліся плакаты "Мінску — помнік Кастусю Каліноўскаму!" (фота)

Вось што распавёў Еўрарадыё лідар аргкамітэта па стварэнні грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" Алег Корбан:



"Сёння з раніцы актывісты нашай грамадскай арганізацыі "Альтэрнатыва" правялі расклейку плакатаў — "Мінску — помнік Кастусю Каліноўскаму". Былі і некаторыя іншыя плакаты. Яны таксама прысвечаныя неабходнасці ўсталявання помніка Каліноўскаму ў беларускай сталіцы. Плакаты вывешваліся ў цэнтры Мінску: па праспекце Незалежнасці ў раёне станцыі метро Маскоўская, на вуліцы Каліноўскага і на ўездзе ў горад Мінск".



Па словах Корбана, акцыя прайшла без эксцэсаў. Грамадскія актывісты хацелі нагадаць мінчукам пра зварот да гарадскіх уладаў з прапановай усталявання ў сталіцы помніка кіраўніку вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў. Алег Корбан кажа, што днямі яны чакаюць "канчатковы адказ" ад намесніка старшыні Мінгарвыканкама.
 

Фота — Альтэрнатыва

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі