З'явіліся новыя здымкі базы ПВК "Вагнер" пад Асіповічамі

Лагер ПВК "Вагнер" пад Асіповічамі / Reuters
Лагер ПВК "Вагнер" пад Асіповічамі / Reuters

Сілы ПВК "Вагнер", размешчаныя ў Беларусі, не ўяўляюць ваеннай пагрозы для Польшчы ці Украіны. Так лічаць эксперты амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW). Яны публікуюць свежыя фота базы пад Асіповічамі, дзе размешчаныя вагнераўцы. На кадрах відаць транспартныя сродкі — гэта ў асноўным сотні легкавых аўтамабіляў, невялікія грузавікі і прыкладна 35 паўпрычэпаў. Цяжкай тэхнікі няма, адзначаюць у ISW.

"Няма ніякіх указанняў на тое, што баевікі "Вагнера" ў Беларусі маюць цяжкае ўзбраенне, неабходнае для правядзення сур'ёзнага наступу на Украіну ці Польшчу", — кажуць у ISW. Там нагадваюць, што ўмовай угоды Уладзіміра Пуціна, Аляксандра Лукашэнкі і Яўгена Прыгожына па выніках маршу вагнераўцаў на Маскву была перадача цяжкай зброі расійскаму Міністэрству абароны. Там таксама лічаць, што нядаўнія заявы Пуціна пра "польскую пагрозу" і Лукашэнкі — пра тое, што ён "стрымлівае" вагнераўцаў ад паходу ў Польшчу з'яўляюцца інфармацыйнымі аперацыямі. 

Нават калі вагнераўцаў пераўзброяць, усё роўна яны "не ўяўляюць істотнай пагрозы для NATO", лічаць эксперты Інстытута.

 Появились новые снимки базы ЧВК "Вагнер" под Осиповичами
Тэхніка каля лагера ПВК "Вагнер" пад Асіповічамі / Maxar, understandingwar.org
 Появились новые снимки базы ЧВК "Вагнер" под Осиповичами
Цяжкай тэхнікі не відаць / Maxar, understandingwar.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі