Зяленскі расказаў расіянам, як яны могуць выжыць

Затрыманне ўдзельніцы пратэснай акцыі ў Санкт-Пецярбургу, 21 верасня 2022-га / reuters.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім традыцыйным вечаровым відэазвароце звярнуўся да расіян. "55 тысяч расійскіх салдат загінулі на гэтай вайне за паўгода, — кажа ён. — Дзясяткі тысяч параненыя, скалечаныя. Хочаце больш? Не? Тады пратэстуйце, змагайцеся, уцякайце, або здавайцеся ва ўкраінскі палон. Гэта варыянты для вас, каб выжыць".

Зяленскі падкрэсліў, што цяпер для расіян "час выбару".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.