Зяленскаму не дазволілі выступіць на "Еўрабачанні"

Уладзімір Зяленскі хацеў звярнуцца да аўдыторыі конкурсу па відэасувязі / @V_Zelenskiy_official
Уладзімір Зяленскі хацеў звярнуцца да аўдыторыі конкурсу па відэасувязі / @V_Zelenskiy_official

Арганізатары конкурсу "Еўрабачанне" адмовілі прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Ён хацеў выступіць са зваротам да ўдзельнікаў і гледачоў фіналу музычнага конкурсу. Пра гэта піша Times.

"Адным з краевугольных камянёў конкурсу з'яўляецца непалітычны характар мерапрыемства", патлумачылі адмову ў Еўрапейскім вяшчальным Саюзе (EBU). А выступ Зяленскага мог бы прывесці да палітызацыі мерапрыемства. Таму "просьба спадара Зяленскага выступіць перад гледачамі на конкурсе "Еўрабачанне", хоць і была зробленая з пахвальнымі намерамі, на жаль, не можа быць задаволеная".

Між тым прэс-сакратар Зяленскага Сяргей Нікіфараў сцвярджае, што "інфармацыя the Times не адпавядае рэчаіснасці". Паводле яго слоў, офіс прэзідэнта Украіны не звяртаўся да арганізатараў песеннага конкурсу з падобнымі просьбамі.

Адзначым, што цяперашні фінал "Еўрабачання" павінен быў прайсці ва Украіне — конкурс 2022 года выйграла ўкраінскі гурт KALUSH ORCHESTRA. Але з-за вайны шоу перанеслі ў Вялікабрытанію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі