ЗША пабудуюць часовы порт на беразе сектара Газа

Сектар Газа

Сектар Газа / gettyimages.at

ЗША пабудуюць часовы порт на беразе сектара Газа. Праз яго можна будзе дастаўляць гуманітарную дапамогу па моры. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

Гэтая задача будзе ўскладзена на амерыканскіх вайскоўцаў. Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, часовы порт дазволіць павялічыць пастаўкі гуманітарнай дапамогі палесцінцам "на сотні дадатковых грузавікоў у дзень", аднак на пабудову такога порта спатрэбіцца "некалькі тыдняў", паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Першыя грузы прыбудуць з Кіпра, дзе арганізуюць дагляд паставак ізраільскімі ўладамі. Пры гэтым застаецца незразумелым, хто будзе адказваць за будаўніцтва пад'язных шляхоў да порта і якім чынам будзе ажыццяўляцца бяспечнае размеркаванне грузаў сярод насельніцтва.

У Газе няма ўласнага глыбакаводнага порта, таму да гэтага часу пастаўкі гуманітарных грузаў ажыццяўляліся аўтакалонамі. Аднак нядаўна здарылася трагедыя, калі больш за сто палесцінцаў загінулі ў выніку цісканіны і пад коламі грузавікоў з гуманітарнай дапамогай. Тады было вырашана дастаўляць грузы па паветры на парашутах. Гэта, аднак, спалучана з вялізнымі выдаткамі, і аб'ёмы такой дапамогі недастатковыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі