Жыхарка Рыгі задэкларавала на мяжы $75 000, але не запісала $100

Долары, ілюстрацыйнае фота

Долары, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Жыхарку Рыгі асудзілі за незадэклараваныя на мяжы долары, звярнуў увагу тг-канал "Віцебск, я гуляю". 

Пры ўездзе ў Віцебскую вобласць жанчына задэкларавала 75 тысяч долараў. Пры гэтым у яе было на 100 долараў больш, і гэтую сотню яна не ўпісала ў дэкларацыю. За гэта на яе склалі пратакол.

12 сакавіка ў Віцебску адбыўся суд, на які грамадзянка Латвіі не з'явілася. Суд пастанавіў канфіскаваць "лішнюю" сотню долараў і прызначыў жанчыне штраф яшчэ 200 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі