Вы тут

Жыхарцы Гомеля да 75 сутак арышту дадалі яшчэ 15

У судзе / БЕЛТА

Жыхарцы Гомеля да 75 сутак арышту дадалі яшчэ 15. Як паведамляе Радыё Свабода, у чацвер Анастасію Перавошчыкаву прывезлі ў суд Навабеліцкага раёна з ізалятара часовага ўтрымання. На гэты раз яе судзіў Аляксандр Зінчук і пакараў за ўдзел у "несанкцыянавай акцыі" ў снежні 2020-га. Доказам было фота са сцягам. Праўда, маці Анастасіі Перавошчыкавай кажа, што яна ў той дзень нікуды не выходзіла.

Маці гаворыць, што дачка трымалася ў судзе годна, спакойна. Яна не разумее прычын такой жорсткасці да яе дачкі з боку супрацоўнікаў Навабеліцкага РАУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.