Вы тут

Журналістку Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні "экстрэмісцкага фармавання"

Ірына Слаўнікава / Фота з сацсетак

Журналістку Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні "экстрэмісцкага фармавання". Ёй пагражае да 7 гадоў зняволення. Матэрыялы справы перадалі пракурору для накіравання ў суд, паведамляе СК.

Слаўнікаву і яе мужа затрымалі ў Беларусі 30 кастрычніка мінулага года па прылёце з адпачынку ў Егіпце. Іх асудзілі на адміністрацыйны арышт за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія прызнаныя ў нашай краіне "экстрэмісцкімі" (пасля былі новыя суткі). 26 лістапада стала вядома, што Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле артыкула "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Неўзабаве яе перавялі з Акрэсціна ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

Слаўнікава прызнаная палітычнай зняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.