Заява пра затрыманне Брэдзелева знікла з сайта A1 Telekom Austria Group

Заява пра затрыманне Брэдзелева знікла з сайта A1 Telekom Austria Group

З сайта A1 Telekom Austria Group знік каментар пра затрыманне прэс-сакратара беларускай кампаніі Мікалая Брэдзелева, заўважыў dev.by.

У гэтым каментары кампанія рашуча асудзіла ўмяшанне ў асабістае жыццё свайго супрацоўніка і абяцала падтрымліваць і абараняць яго "ўсімі даступнымі юрыдычнымі і дыпламатычнымі спосабамі".

Мікалая Брэдзелева затрымалі 10 снежня. Пасля гэтага ў дзяржСМІ з'явіліся заявы, быццам ён перадаваў даныя кліентаў А1 апазіцыйным рэсурсам. Аляксандр Лукашэнка загадаў праверыць кампанію і прыняць "самыя жорсткія меры". 

Праз 15 сутак пасля затрымання Брэдзелеў не выйшаў на волю. Як піша dev.by, з'явілася інфармацыя, што ён, верагодна, звольнены з кампаніі. Аднак ад самой А1 каментароў на гэты пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі