Завочную крымінальную справу адкрылі на Маргарыту Ляўчук і яшчэ 10 чалавек

Маргарыта Ляўчук

Маргарыта Ляўчук

Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць на яшчэ 11 чалавек.

Гэта Маргарыта Ляўчук, Андрэй Павук, Вольга Павук, Аляксандр Чахоўскі, Уладзіслаў Наважылаў (вакаліст Gods Tower Лэслі Ножык), Ілля Салянкоў, Яўген Вільскі, Вадзім Дзмітрэнка, Вольга Карач, Анатоль Котаў, Вераніка Цапкала.

Гэта азначае, што іх будуць судзіць завочна.

Завочныя суды — прыдумка лукашэнкаўскага рэжыму, каб разабрацца з палітэмігрантамі. Такім чынам, напрыклад, асудзілі палітыкаў Святлану Ціханоўскую і Паўла Латушку, блогераў Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка, а таксама алімпійскую медалістку, плыўчыху Аляксандру Герасіменю ды мноства іншых палітуцекачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі