Затрыманага ў Расіі пратэстоўца з Ліды перададуць беларускай міліцыі

Затрыманага ў Расіі пратэстоўца з Ліды перададуць беларускай міліцыі

Затрыманага ў Расіі пратэстоўца з Ліды Мікалая Давідчыка перададуць беларускай міліцыі, паведамляе ТАСС. 19 сакавіка Бутырскі суд Масквы прыняў рашэнне аб яго змяшчэнні пад варту. Давідчык быў затрыманы ў РФ на запыт праваахоўных органаў Беларусі. У нашай краіне ў дачыненні яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (ч. 1 арт. 342 КК).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі