За выкарыстанне петард у грамадскіх месцах пагражае штраф ці арышт

У святочныя дні тэлефонныя лініі экстранных служб становяцца сапраўды гарачымі. І зусім не з-за віншаванняў. Ёлка, якая загарэлася, балкон або аўтамабіль. Часта прычынай пажараў становяцца няякасная піратэхніка або гірлянды.

Вось што распавёў у каментары тэлеканалу "Беларусь 1" Уладзімір Рафальскі, начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Беларусі:

"Праводзяцца рэйды па месцах збыту піратэхнічных вырабаў. На гэты момант 39 аб'ектаў, дзе выяўленыя парушэнні. Былі прымененыя адпаведныя меры рэагавання. Хацелася б нагадаць грамадзянам, што піратэхніку нельга купляць з рук. Ёсць спецыялізаваныя магазіны, дзе вам прапануюць тую піратэхніку, якую можна выкарыстоўваць людзям без спецпадрыхтоўкі".

Выкарыстанне петард у грамадскіх месцах можа быць расцэнена як дробнае хуліганства. А за гэта пагражае штраф да 4,5 мільёнаў рублёў або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Хлопец з Барысава зрабіў петарду, якая адарвала яму кісць рукі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі