За ўдзел у антываенных акцыях у Беларусі затрымалі больш за паўтысячы чалавек

За ўдзел у антываенных акцыях у Беларусі затрымалі больш за паўтысячы чалавек

За ўдзел у антываенных акцыях у Беларусі 27 лютага затрымалі больш за паўтысячы чалавек. Большасць з іх правялі ноч за кратамі, іх чакаюць суды.

Валанцёрам тг-канала @spiski_okrestina вядомы прозвішчы 535 чалавек: 388 мужчын і 147 жанчын. З міліцыі адпусцілі толькі 11 чалавек. "Хуткія" забралі з Партызанскага і Ленінскага РУУС трох пратэстоўцаў. Адзначаецца, што спісы няпоўныя, затрыманых можа быць больш.

Антываенныя акцыі праходзілі спачатку каля ўчасткаў для галасавання на канстытуцыйным рэферэндуме, пасля — на вуліцах і плошчах гарадоў (у Мінску — каля Генштаба, на Нямізе і ў іншых месцах, аўтамабілісты выказвалі пратэст гукавымі сігналамі машын). Геаграфія акцый (а яны нярэдка былі адзіночныя) уражвае: Мінск, Баранавічы, Ліда, Докшыцы, Гродна, Полацк, Наваполацк, Жодзіна, Віцебск, Светлагорск, Гомель, Заслаўе, Магілёў, Бабруйск, Слуцк, а таксама іншыя гарады краіны. Гэта была найбуйнешая акцыя пратэсту ў Беларусі з восені 2020-га. Яе асноўны лозунг — “Не вайне!”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі