За тыдзень у інфекцыёнку Мінска паступіла 6 чалавек з падазрэннем на каранавірус

Корпус інфекцыйнай бальніцы ў Мінску / www.gkib.by
Корпус інфекцыйнай бальніцы ў Мінску / www.gkib.by

За тыдзень у мінскую інфекцыйную бальніцу паступіла шэсць чалавек з падазрэннем на каранавірус. Ні ў аднаго з іх не быў дыягнаставаны вірус 2019-nCoV, успышка якога назіраецца ў Кітаі.

— Пацыентаў з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю шпіталізуюць у боксавы ізалятар, —распавядаюць Еўрарадыё ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы. — З шасці пацыентаў, якія вярнуліся з Кітая ці кантактуюць з такімі людзьмі, у дваіх пацверджаны грып, яшчэ ў дваіх вынікі даследаванняў на грып і каранавірус адмоўныя. Два пацыента выпісаныя з папраўкай.

Паступаў пацыент, які вярнуўся з В'етнама. Ён пераведзены ў іншую мінскую бальніцу ў сувязі з сур'ёзным спадарожным захворваннем. У яго выяўлены каранавірус "бяспечнага" віду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі